viasna on patreon

Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу Мікалая Чарнавуса

2012 2012-11-13T16:29:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

13 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на дзеянні адміністрацыі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Баранавіцкі каапрынак”. Суддзя А.Б. Кіенка разгледзеў справу за пяць хвілін і пакінуў скаргу без задавальнення.

Ужо амаль год як прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус імкнецца апратэставаць вынікі выбараў Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку - спачатку ў агульных судах, а цяпер і ў розных інстанцыях гаспадарчых. У судах ён сцвярджае, што сябры Рады ІП былі прызначаны адміністрацыяй каапрынку, а не абраныя на агульным сходзе прадпрымальнікаў, як таго патрабуе заканадаўства.

 – Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці 9 жніўня бягучага года адмовіў мне ў задавальненні зыскавых патрабаванняў да адміністрацыі Баранавіцкага каапрынку. Сёння, 13 лістапада, гэта зрабіў і Вышэйшы гаспадарчы суд. Таму цяпер у адпаведнасці з заканадаўствам я буду звяртацца да старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда, каб усё ж знайсці праўду і даказаць, што выбары Рады індывідуальных прадпрымальнікаў на Баранавіцкім каапрынку ў снежні 2011 года былі несумленнымі і незаконнымі,– паведаміў Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства