Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэньне склікаць аргкамітэт сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 25 сакавіка
Як паведаміла прэс-служба Партыі БНФ, лідэр партыі Вінцук Вячорка лічыць, што аргкамітэт мусіць быць з шырокім прадстаўніцтвам палітычных партыяў, няўрадавых арганізацыяў і інтэлігенцыі.
"25 сакавіка мусіць стаць галоўным днём вясны 2007, – сьцьвярджае Вінцук Вячорка. – 25 сакавіка мусіць стаць нагодай для агучваньня нашых падыходаў да будучыні Беларусі. Сёньня ёсьць тупік у разьвіцьці беларускай эканомікі, тупік у разьвіцьці беларускай дзяржаўнасьці. І выйсьце з усяго гэтага – тэрміновыя дэмакратычныя рэформы. Яны дазволяць нам вярнуцца ў Эўропу, артымліваць сур'ёзную дапамогу з боку Еўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў Амэрыкі. І сёньня незалежнасьць ёсьць каштоўнасьцю для большай часткі беларускага народу. Як сьцьвярджае ўлада, незалежнасьць ёсьць каштоўнасьцю й для яе. Такім чынам улада атрымлівае магчымасьць засьведчыць, што на глебе Незалежнасьці яна можа яднацца з дэмкратычнымі сіламі".