Сяргей Гумінскі больш не зьяўляецца падазраваным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства
https://spring96.org/be/news/5899
2007
2007-01-25T10:00:00+0200
2007-01-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў ПЦ “Вясна” рэгіянальны моладзевы актывіст Сяргей Гумінскі, сёньня ён зноў быў выкліканы ў Аршанскі ГАУС, дзе яго азнаёмілі з дакументам, згодна з якім Сяргей Гумінскі больш не зьяўляецца падазраваным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК РБ – “Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці” з-за адсутнасьці доказаў.
Між тым, літаральна пару дзён назад – 22 студзеня яму была афіцыйна ўручана іншая пастанова – менавіта аб прызнаньні яго падазраваным па заведзенай крымінальнай справе.