viasna on patreon

Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступае за забесьпячэньня захоўваньня правоў чалавека ў Інтэрнэце

2007 2007-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясціла пра намер удзельнічаць у шматбаковай дыскусіі з шэрагам кампаній, у тым ліку – «Google», «Microsoft» і «Yahoo!», іншымі няўрадавымі арганізацыямі, экспертамі і сацыяльна адказнымі інвестыцыйнымі фондамі. Яе мэта – пагадненне аб прынцыпах забеспячэння захоўвання правоў чалавека ў Інтэрнэце.

МА прывітала гэтую ініцыятыву, але папярэдзіла, што ўдзел у абмеркаванні не прымусіць яе спыніць прапагандысцкую працу супраць кампаній, якія ў згаворы з урадавымі ўшчамляюць правы чалавека, паведамляе інфармацыйнае агенцтва ПР?#152;МА-News.

Арганізацыя таксама адзначыла, што паралельна з гэтай дыскусіяй будуць праходзіць перамовы аб заканадаўчых мерах (іх прапаноўваюць ЗША і іншыя краіны) па процідзеянні інтэрнэт-рэпрэсіям у глабальным маштабе.

Перамовы пачаліся пасля таго, як 60 тысяч чалавек уключыліся ў кампанію irrepressible.info. Гэтая кампанія асвятляе праблему пераследу інтэрнэт-карыстальнікаў у розных краінах свету, а таксама згавор такіх фірм як "Google", "Microsoft" і "Yahoo!" з кітайскімі ўладамі з мэтай абмежаваць доступ да інфармацыі ў сеткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства