У Беларусь не пусцілі прадстаўніцу Amnesty International
https://spring96.org/be/news/58930
2012
2012-11-08T11:11:49+0300
2012-11-08T11:11:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Беларускія ўлады адмовілі ў візе супрацоўніцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Хізэр МакГіл.
Amnesty International распачала крокі для высвятлення прычын адмовы ў выдачы візы. Генеральны сакратар арганізацыі Саліл Шэці звярнуўся да міністра замежных спраў Беларусі, а таксама ў пасольства нашай краіны ў Вялікабрытаніі, аднак адказу не атрымаў, паведамляе сайт арганізацыі.
Праваабарончая арганізацыя робіць выснову, што адмова ў выдачы візы Хізэр МакГіл з’яўляецца палітычным рашэннем.
Amnesty International адзначае, што гэта яно было прынята ў момант пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.