Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту
https://spring96.org/be/news/58929
2012
2012-11-08T11:10:01+0300
2012-11-08T11:10:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zhonki-palitvjaznjau_euraparlament.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы
Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.
Таксама яны сустрэліся з дэлегацыяй па Беларусі і камітэтам па правах
чалавека Еўрапарламенту, з дэпутатам Еўрапарламенту з Польшчы Яцкам
Сарыюш-Вольскім, перадае "Радыё Свабода".
На 7 лістапада была запланаваная сустрэча з камісарам Еўрасаюзу па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.
«Наша мэта — нагадаць пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі
ў Беларусі, а таксама падзякаваць за падтрымку. І, безумоўна, прасіць
далейшай падтрымкі», — сказала Марына Адамовіч.