Гародня: акцыя ў падтрымку незалежнай журналістыкі
https://spring96.org/be/news/58927
2012
2012-11-08T10:48:38+0300
2012-11-08T10:48:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nezalezhnaja_zhurnalistyka-akcyja-garodnia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы з гарадзенскіх арганізацый – Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта - правялі сімвалічную акцыю ў падтрымку свабоднай журналістыкі.
Разам з гэтым былі абмеркаваныя планы па супольным адзначэнні Міжнароднага дня правоў чалавека 10-га снежня бягучага году, у дзень прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН ў 1948-м годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Праваабаронцы маюць намер падаць заяўку на правядзенне вулічнага мерапрыемства, на якім сярод іншага будзе таксама акцэнтавацца ўвага на праблеме з свабодай слова ў Беларусі.