viasna on patreon

Брэсцкія ўлады ігнаруюць просьбы пра паляпшэнне транспартнага абслугоўвання

2012 2012-11-07T18:28:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autobus-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары абласнога цэнтру ніяк не могуць дамагчыся, каб аўтобусны парк №1 г.Брэста скарэктаваў рух грамадскага транспарту, які тычыцца мікрараёнаў Граеўка і Бярозаўка.

Як паведаміла старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, з адказу на калектыўны зварот, атрыманага ад дырэктара аўтобуснага парка Уладзіміра Кічкайлы, вынікае, што расклад змяніць немагчыма, бо ён зроблены пад рэжым працы прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама пад прыбыццё і адпраўленне прыгарадных цягнікоў.

“Але ж людзі ў сваім звароце і звярталі ўвагу, што пасля прыбыцця вечаровага цягніка з Мінску не магчыма даехаць гарадскім аўтобусам у згаданыя мікрараёны, - заўважае Людміла Дзенісенка. – Атрымліваецца, што колькі людзі не звяртаюцца, іх просьбы ніхто не збіраецца ўлічваць”.

Актывістка “Справядлівага свету” адзначае, што такія рэчы набываюць сістэмны характар і таму патрабуецца ўмяшальніцтва вышэйшых інстанцый, бо брэсцкія гарадскія ўлады фактычна ўхілілся ад вырашэння праблем гарадскога грамадскага транспарту і не рэагуюць належным чынам на просьбы гараджан удасканаліць расклад руху аўтобусаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства