Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»
У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя
Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання
правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам
легальна - у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія
дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.
- Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз'юшаны
і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і
вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але
зноў - з патрабаваннямі выканання правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і
асацыяцый, проста Лукашэнку і яго сябрам, - кажа Марцін Уггла, старшыня
Östgruppen. - У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі
яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі. Мы сваёй акцыяй хочам выказаць
сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.
Акцыя будзе праводзіцца ў з цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00.
Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы
атрымальнікаў з Беларусі.
Фота: http://www.studiototal.se/teddybears/