viasna on patreon

Слонім: за бясплатныя кансультацыі патрабуюць плаціць падаткі

2012 2012-11-06T17:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Слонімскага доктара, актывіста Партыі БНФ Івана Шэгу выклікалі ў мясцовую інспекцыю па падатках і зборах па Слонімскаму раёну, дзе яму выказалі заўвагі наконт таго, што ён не адлічае падаткаў за дзейнасць недзяржаўнай асветніцка-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт”, якая з цяжкасцю, але ўсё ж была зарэгістравана сёлета 14 сакавіка Слонімскім райвыканкамам.

Доктар Іван Шэга быў здзіўлены такой заўвагай і папярэджаннем. Ён некалькі разоў тлумачыў у падатковай інспекцыі, што яго ўстанова бясплатна дае слонімцам кансультацыі па медыцыне, юрыдычных пытаннях, звязаных з лячэннем і платнымі медыцынскімі паслугамі і г.д. “Дык які тут можа быць падатак? Калі людзям мы аказваем бясплатныя кансультацыі”, -- абурыўся доктар. Тым не менш, у падатковай інспекцыі папярэдзілі, што два разы на год ён павінен наведваць падатковую інспекцыю.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага года спадар Шэга хацеў зарэгістраваць установу пад назвай “Панцеляймон” - у гонар святога вялікамучаніка Панцеляймона, які дапамагае пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хваробаў. Але доктар ніяк не мог прайсці першы этап рэгістрацыі. Каля 15 розных адмоўных адказаў ён атрымаў з аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці. У адным з адказаў намеснік начальніка аддзела А.В.Губановіч нават паведаміў, што “не допускаются к согласованию собственные имена лиц, если они не совпадают с именами учредителей и учредители не получили разрешения таких лиц (их последников)”.  Выходзіць, што Івану Шэгу трэба было звяртацца па дазвол  да святога Панцеляймона. Таму заснавальніку давялося змяніць назоў установы на ““Шэгамедкансульт”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства