Сёньня раніцай на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы Алесь Каліта
https://spring96.org/be/news/5890
2007
2007-01-25T10:00:00+0200
2007-01-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай у 7:10 старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта быў зьняты з цягніку, на якім ён накіроўваўся ў Вільню. На памежнай станцыі Гудагай старшы інспэктар Матулойць А. С. і памежнік Дудзін П. Н. канфіскавалі ў Алесь Каліты партатыўны кампутар і флэш-карту. Свае дзеяньні яны патлумачылі, як паведаміў Алесь Каліта прэс-службе Партыі БНФ, указаньнямі засакрэчанага пляну-заданьня праверкі грамадзянаў памежнымі войскамі з мэтаю выяўленьня матэрыяльных носьбітаў са шкоднай для беларускага грамадзтва інфармацыяй. Па словах памежнікаў, рэчы могуць быць вернутыя пасьля праверкі, самога Алеся Каліту праз некалькі гадзінаў адпусьцілі і ён паехаў далей.