viasna on patreon

Дзе Зьміцер Дашкевіч?

2012 2012-11-05T15:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты «Маладога фронту» распачынаюць пошукі кіраўніка арганізацыі Зьмітра Дашкевіча. Яны наведаюць турмы ў Жодзіне, Горадні і Магілёве, каб паспрабаваць адшукаць палітвязьня.

Наста Палажанка, нявеста Дашкевіча, за выходныя так і не змагла высьветліць, дзе ён знаходзіцца.

А ў апошнім лісьце, які Дашкевіч даслаў з Мазырскай калёніі, ён не выключае, што на новае месца адбыцьця пакараньня яго будуць этапаваць праз перасыльную турму ў Магілёве.

30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезьці лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму.

Справа Дашкевіча

19 верасьня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калёнію № 20, якая месьціцца ў Мазыры Гомельскай вобласьці.

21-га ён абвясьціў галадоўку ў сувязі зь «нялюдзкімі паводзінамі адміністрацыі калёніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады.

Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства