Лукашэнка выступае за ліквідацыю АБСЕ
Аб гэтым ён заявіў 6 лістапада, адказваючы на пытанні журналістаў.
«Такая арганізацыя была б патрэбна, калі б яна прытрымлівалася таго, што дэкларавалася пры яе стварэнні. Уся праблема ў тым, што ў АБСЕ былі зацікаўлены і Захад, і Амерыка тады, калі ім процістаяў магутны Савецкі Саюз. Сёння ім гэта арганізацыя не патрэбна, а нам з-за таго, што яна не выконвае сваіх функцый, яна таксама сто гадоў не патрэбна, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. А АБСЕ сёння ніякай бяспекай не займаецца, супрацоўніцтва ў іх нацэлена на разлад».
«Якое ж гэта супрацоўніцтва, калі напярэдадні выбараў у Беларусі яны прыехалі ужо з гатовым дакладам, які яны пасля агучылі. Гэтак жа было з Украінай.
Да гэтага ўжо былі гатовы гэтыя балванкі, як іх называюць. І АБСЕ іх агучыла, хоць, сапраўды, там [ва Украіне — — заўвага БЕЛТА] быў поўны разгул дэмакратыі. Не ведаю, што яны ні рабілі, каб дагадзіць АБСЕ і Захаду», — адзначыў Лукашэнка.