viasna on patreon

Жыхарам Віцебску распавялі пра праблемы незалежных СМІ (фота)

2012 2012-11-05T17:49:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nezalezhnyja_vydanni-vicebsk-05.11.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разам з распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам яны інфармавалі мінакоў пра ціск на часопіс „Arche“, размаўлялі з жыхарамі Віцебску пра праблемы незалежнай прэсы, пісалі калектыўны ліст да палітвязня Паўла Севярынца, які таксама з'яўляцца сябрам ГА "БАЖ".

Мэта сусветнай акцыі "Станем за журналістыку!" гэта праявы салідарнасці журналістаў у барацьбе за свае правы, за паляпшэнне ўмоваў прафесійнай дзейнасці, супраць палітычнага і камэрцыйнага ціску на прэсу, а таксама супраць фізычнага гвалту. Пра ўсё гэта "бажаўцы" размаўлялі з віцебскімі мінакамі, раздаючы ўлёткі пра сенняшнюю падзею.

У акцыі ўзялі ўдзел шасцёра сябраў ГА "БАЖ", у тым ліку рэдактар незалежнай газеты "Витебский курьер" Вадзім Баршчэўскі і праваабаронца Павел Левінаў. Было вырашана, што журналісты будуць стаяць разам з распаўсюднікам незалежных СМІ, змяняючы адно аднаго, але спадар Левінаў знаходзіўся тут увесь час – на выпадак канфліктных сітуацый з правахоўнымі органамі.

Сапраўды, каля століка з газетамі і плаката "Станем за журналістыку!" некалькі разоў праходзілі "амонаўцы". Быў заўважаны і "чалавек у цывільным". Але ніякіх рэпрэсій у дачыненні да журналістаў не было.

Мінакі таксама звярталі ўвагу на плакат над столікам Барыса Хамайды, спыняліся, распытвалі, што здарылася з часопісам „Arche“, які таксама звычайна можна знайсці ў распаўсюдніка.

"Бажаўцы" тым часам падпісалі калектыўны ліст да палітвязня Паўла Севярынца, земляка, пісьменніка і журналіста, пажадаўшы яму здароўя, моцы, натхнення і найхутчэйшага вяртання дахаты.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства