viasna on patreon

Брэст: праваабарончыя фільмы выклікалі ажыўленыя дыскусіі

2012 2012-11-05T17:07:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

Брэсцкія праваабаронцы арганізавалі прагляд дакументальных фільмаў пра палітвязняў - “Алесь Бяляцкі: мы ратуем гонар Беларусі” і “Храбрае сэрца Ірыны Халіп”, а таксама новага фільму пра смяротнае пакаранне “Убыл по приговору”.

- Пасля кожнай прагледжанай стужкі праходзіла ажыўленая дыскусія, - кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін. - Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі маўчаць пра гэтыя праблемы і людзей альбо падаюць усё гэта выключна ў негатыўным плане. Шэраговыя грамадзяне пазбаўлены праўдзівай інфармацыі, таму прагляд гэтых фільмаў выклікае хвалю эмоцый і пытанняў. З гэтых фільмаў людзі даведваюцца пра палітвязняў -праваабаронцу Алеся Бяляцкага, журналістку Ірыну Халіп і яе мужа Андрэя Саннікава, ім паказваюць розныя бакі выкарыстання смяротнай кары.

Праваабарпонца выказвае ўпэўненасць, што праз людзей, якія паглядзелі гэтыя дакументальныя фільмы, інфармацыя істотна пашырыцца. Таму вырашана працягваць практыку прагляду такіх стужак.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства