У Баранавічах за распаўсюд незалежнай газеты «Товарищ» пакараны штрафам сябра Партыі камуністаў Беларускай Віктар Цяпін
Сябра ПКБ Віктар Цяпін з Баранавіч аштрафаваны адміністратыўнай камісіяй гарвыканкаму на 62 тысячы бел.руб. за тое, што ў ягонай торбе знайшлі 200 асобнікаў партыйнай газеты «Товарищ». Як стала вядома ПЦ "Вясна" сп. Цяпін працуе інжынерам на заводзе аўтаматычных ліній, торбу з газетамі ён здаў у камеру захоўваньня рэчаў, якая знаходзіцца каля прахадной. Пасьля працы, калі сп. Цяпін выйшаў з завода, яго ўжо чакалі міліцыянты. Яны склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні .
Віктар Цяпін ня згодны з вынесенай пастановай і зьбіраецца абскардзіць яе ў судовым парадку, бо газета «Товарищ» — афіцыйнае выданне, зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі РБ. Нягледзячы на гэта, яна выкінутая з падпісных каталогаў і з сістэмы дзяржаўнага распаўсюду.