viasna on patreon

Спецдакладчык па Беларусі: надзея на трохбаковы дыялог з дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ёсць

2012 2012-11-02T15:43:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harasti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Хараcці

Міклаш Хараcці

1 лістапада Міклаш Харашці афіцыйна ўступіў на пасаду Спецыяльнага дакладчыка ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Сваю першую афіцыйную заяву спецдакладчык адрасаваў беларускай грамадзянскай супольнасці і ўраду Беларусі.

У ім ён заклікае абодва бакі да адкрытага дыялогу з мэтай прасоўвання і абароны правоў чалавека ў краіне.
«Я б хацеў запрасіць беларускія ўлады, дзяржаўныя органы і грамадзянскую супольнасць ўступіць у адкрыты дыялог са мной па пытаннях правоў чалавека ў краіне", - заявіў г-н Харашці.

«У маім прафесійным жыцці ў мяне было некалькі магчымасцяў канструктыўна супрацоўнічаць з урадам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэты вопыт дае мне надзею, што мандат будзе выкарыстаны усімі зацікаўленымі бакамі як добрая магчымасць эфектыўна звярнуцца да праблемных пытанняў правоў чалавека ў Беларусі », - сказаў ён.

У якасці свайго першага кроку эксперт будзе шукаць магчымасць сустрэцца з урадам Беларусі для абмеркавання шляхоў абмену інфармацыяй, неабходных для лепшага выканання мандата. «Адкрытыя каналы камунікацыі і дыялогу з уладамі, а таксама з іншымі зацікаўленымі бакамі, неабходныя для забеспячэння дакладнасці дакладаў, якія я павінен у адпаведнасці са сваім мандатам падаць у Савет па правах чалавека і ў Генеральную Асамблею ў наступным годзе», - падкрэсліў г-н Харашці.

«Я спадзяюся аказаць садзейнічанне ўраду і грамадству Беларусі ў паляпшэнні сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі», - дадаў спецдакладчык.

Савет ААН па правах чалавека заснаваў мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі ў сакавіку 2012 г. (рэзалюцыя 20/13) на адзін год з магчымасцю падаўжэння. У якасці спецдакладчыка Міклаш Харашці (Венгрыя) незалежны ад якога-небудзь ўрада ці арганізацыі і выконвае мандат у сваёй індывідуальнай якасці. У 1970-я гады г-н Харашці стаў заснавальнікам вугорскага руху за правы чалавека і свабоду прэсы, у 1990-я ён быў членам Вугорскага парламента. З 2004 па 2010 гг. ён займаў пасаду прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. З 2010 г. ён выкладае дэмакратызацыю СМІ ў некалькіх універсітэтах.
Пераклад падрыхтаваны Ірынай Дзешавіцынай, lawtrend.org

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства