viasna on patreon

Вынікі судоў над удзельнікамі сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.

2003 2003-07-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 ліпеня адбыліся суды над удзельнікамі акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці, якая адбылася 27 ліпеня.
Суды праходзілі адразу ў РУУСе. Суддзя суда Маскоўскага раёна Надзея Рэуцкая прысудзіла штраф 20 “мінімалак” Зміцеру Жамойдзіку і вынесла папярэджанне Паўлу Юхневічу. Супраць іх сведчылі міліцыянты Шпакоў Л. Е. і Пашкевіч Е. Н., якія прымалі ўдзел у затрыманні пікетчыкаў. Міхаіл Волчак запатрабаваў адваката, таму суд быў перанесены на чацвер, 31 ліпеня. Справы астатніх затрыманых судзя адправіла ў інспекцыю па справах непаўнагадовых. Разбіральніцтва па іх будзе праводзіцца на працягу тыдня.
Паводле прэс-службы ЗУБР

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства