viasna on patreon

У Мінску невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак генконсульства Эстоніі

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля яго былі раскіданыя ўлёткі з заклікамі да ўладаў гэтай краіны адмовіцца ад зносу помнікаў савецкім воінам. Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», адказнасць за акцыю ўзялі на сябе нацыянал-бальшавікі. 18 студзеня яны ўжо апаганілі амбасаду Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу. Нагадаем, што эстонскія ўлады падрыхтавалі заканадаўчую базу для перазахавання парэшткаў савецкіх жаўнераў, якія знаходзяцца ў брацкай магіле каля помніка Воіну-вызваліцелю ў цэнтры Таліна. Сам жа манумент, які эстонскі прэм’ер назваў «сімвалам акупацыі», апынуўся перад рэальнай пагрозай дэмантажу. Нагадаем, што ў сакавіку 2005 года нацболы правялі аналагічную акцыю супраць латвійскай амбасады ў Мінску. Яе арганізатараў праваахоўныя органы не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства