viasna on patreon

Сябра Моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч атрымаў адказ за падпісам першага намесьніка міністра адукацыі наконт прозьбы аб выкладаньні геаграфіі і гісторыі Беларусі на беларускай мове

2007 2007-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч атрымаў адказ на зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ. Зварот быў адасланы каля двух месяцаў таму й утрымліваў просьбу перагледзець заканадаўства, паводле якога выкладаньне гісторыі й геаграфіі Беларусі ў школах будзе адбывацца на расейскай мове, а таксама прапанову стварыць у Беларусі ўнівэрсытэт імя Якуба Коласа з беларускай мовай выкладаньня ўсіх дысцыплінаў. Да звароту былі далучаныя каля 2000 подпісаў грамадзянаў Беларусі.

Больш за два месяцы спатрэбілася чыноўнікам Міністэрства адукацыі, куды быў накіраваны зварот, для разгляду прапановаў. У акдказе гаворыцца, што "магчымасць выкладання гісторыі Беларусі й геаграфіі Беларусі на рускай мове прадугледжваецца законамі Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Цікава, што ў гэтых законах гаворыцца пра раўнапраеў беларускай і расейскай моваў, паводле ж новага заканадаўства друкая становіцца больш прыярытэтнай.

Наконт стварэньня новай ВНУ чыноўнікі адказалі наступнае: "На сённяшні дзень у рэспубліцы функцыянуюць 53 вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў амаль па 300 спецыяльнасцях і забяспечваюць усе галіны народнай гаспадаркі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй. Лічым немэтазгодным і несвоечасовым рэалізацыю ідэі стварэння яшчэ адной вышэйшай навучальнай ўстановы".

Адказ падпісаў першы намесьнік міністра адукацыі А. Жук, паведаміла прэс-група Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства