viasna on patreon

Бабруйчане збіраюць подпісы, каб назваць вуліцы горада імёнамі Мікуліча і Грахоўскага

2012 2012-10-31T10:16:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk-podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Збор подпісаў у Бабруйску.

Збор подпісаў у Бабруйску.

Вольга Піманава, бабруйская грамадская актывістка, распачала збор подпісаў за тое, каб гарадскія вуліцы былі названыя імёнамі пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага.

-Гэтую ідэю мне падаў у лісце Алесь Бяляцкі, - кажа Вольга Піманава. – Ён нагадаў, што ў гэтым годзе адзначаецца стогадовы юбілей Мікуліча. Апроч таго і Сяргей Грахоўскі калісьці працаваў на бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, і быў знаёмы з Барысам Мікулічам. У абодвух гэтых пісьменнікаў быў складаны лёс, яны былі рэпрэсаваныя па надуманых падставах.

Бабруйская актывістка кажа, што нейкіх планаў па колькасці сабраных подпісаў няма. – Збіраць подпісы ўзяліся людзі з розных бабруйскіх арганізацый і партый, будзем рабіць гэта разам, а там будзе бачна. Далей перададзім падпісныя аркушы ў гарвыканкам, на імя старшыні, і будзем чакаць вынікаў. Для нас зараз галоўнае узняць гэтую тэму, каб бабруйчане пра яе ведалі, і выяўлялі сваю пазіцыю, - адзначыла Вольга Піманава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства