viasna on patreon

Раман Васільеў арыштаваны на 5 сутак

2012 2012-10-30T16:43:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Мёрскі раённы суд прысудзіў актывісту Маладога Фронту Раману Васільеву 5 сутак арышту па артыкуле 17.1 “Дробнае хуліганства”. Рамана даставілі ў суд з Мёрскага цэнтральнага шпіталя.

Нагадаем, актывісту стала кепска падчас судовага паседжаньня ўчора й ён быў дастаўлены ў шпіталь з дыягназам “гіпертанічны крыз”. Каля 14 гадзінаў Рамана выпісалі са шпіталя, уручылі позву ў суд на сёньняшняе чысло й даставілі ў суд.

Рамана Васільева затрымалі на выезьдзе з Мёраў, калі ён вяртаўся ў Менск пасьля вясельля намесьніка старшыні Маладога Фронту Міколы Дземідзенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства