Крымінальную справу ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ВС Марыя Лапо. Матэрыялы ўжо накіраваныя ў Ваенную калегію. Паводле
яе слоў, згодна з заканадаўствам, рашэнне аб прызначэнні даты пачатку
слуханняў павінна быць прынятае на працягу трох месяцаў.
Нагадаем, Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).
Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачванне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У
лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была заведзеная другая
крымінальная справа - па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3
артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай,
якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'яднаныя ў адну вытворчасць.
Следства
ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу
атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя
каштоўнасці і грашовыя сродкі.
На
сустрэчы з журналістамі 27 красавіка старшыня Следчага камітэта
Валерый Вакульчык паведаміў, што па справе праходзіць шмат сведак. "Абгрунтаванасць затрымання Полудня не выклікае сумненняў", - сказаў кіраўнік СК.