Сёння судзяць палітвязня Зьмітра Дашкевіча
30 кастрычніка ў Мазырскай калёніі мае адбыцца выязное судовае паседжаньне, дзе будзе вызначаны далейшы лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.
Лідэра «Маладога фронту» як злоснага парушальніка рэжыму ў калёніі могуць накіраваць для далейшага адбыцьця пакараньня альбо ў Гарадзенскую, альбо ў Жодзінскую турму. Сам Зьміцер Дашкевіч мяркуе, што перавод яго ў турму ўжо перадвызначаны.
16:10 Пра пачатак пасяджэньня суду паведаміла Наста Палажанка, якая прыбыла да калёніі разам з адвакатам. Паводле Палажанкі, паседжаньне дакладна ідзе, але супрацоўнікі калёніі яшчэ ня кажуць, чыю справу разглядаюць і які вынік ужо разгледжаных спраў. Разам з справай Зьмітра Дашкевіча выязны суд мусіць разгледзець справы яшчэ некалькіх вязьняў. Лідэру «Маладога фронту»
Справа Дашкевіча
19 верасьня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калёнію № 20, якая месьціцца ў Мазыры Гомельскай вобласьці.
21-га ён абвясьціў галадоўку ў сувязі зь «нялюдзкімі паводзінамі
адміністрацыі калёніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».
28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра
Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням
адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.
24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады.
Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі,
была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.
Даведка «Свабоды»: Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушнеры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
У 2001 г. далучыўся да Маладога Фронту. Увосень 2001 г. браў удзел у
вахце памяці ва ўрочышчы Курапаты ў часе будаўніцтва кальцавой дарогі.
Скончыў завочнае аддзяленьне факультэту славістыкі Віленскага
пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Нежанаты. Нявеста — намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка.
Актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх масавых акцыяў і мерапрыемстваў дэмакратычных сілаў Беларусі.
Ад 2004 г. — лідэр Маладога Фронту.
У 2005—2006 г. — удзельнік перадвыбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча.
У сакавіку 2006 г. — адзін зь лідэраў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, быў пакараны арыштамі й штрафамі.
15 верасьня 2006 г. Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны і абвінавачаны ў
дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 1 лістапада 2006 г.
асуджаны да паўтара года зьняволеньня.
22 студзеня 2008 г. Вярхоўны суд перагледзеў справу Дашкевіча і зьмяніў
тэрмін яго пакараньня на адзін год зьняволеньня. За кратамі Зьміцер
знаходзіўся год і чатыры месяцы.
24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько
асудзіла Дашкевіча на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд
прызнаў, што 18 сьнежня 2010 г. Зьміцер Дашкевіч і актывіст Маладога
Фронту Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны
не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні
прэзыдэнцкіх выбараў.