У Дамачаве Ленін атрымаў падарунак ад “удзячных” пасялкоўцаў
https://spring96.org/be/news/58716
2012
2012-10-30T10:53:30+0300
2012-10-30T10:53:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/lenin-damachava1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ужо два тыдні ў цэнтры гарадскога пасёлка Дамачава Брэсцкага раёна стаіць помнік Леніну са старымі вянкамі на шыі і твары, а на руцэ вісіць кошык. Усе гэтыя “упрыгожванні” прынесеныя, відаць, з магільнага сметніка.
Па словах мясцовага кіраўніка камуністаў “Справядлівага свету” Анатоля Новіка, такім чынам улада сустракае дзяржаўнае свята 7 лістапада. Кожны дзень начальства з райвыканкама, банка і пошты ходзіць ля помніка на работу і лічыць, пэўна, што так і трэба. Такі “ўпрыгожаны” Ленін асабліва даспадобы палякам, якія прыязджаюць, смяюцца і фатаграфуюцца на фоне зняважанага помніка, абураецца кіраўнік мясцовых камуністаў.