viasna on patreon

Рада Моладзі БНФ прыняла заяву ў сувязі з ціскам, які аказваецца на моладзевых актывістаў

2007 2007-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Рады моладзі БНФ

Напярэдадні мясцовых выбараў павялічыўся ціск з боку ўлады на сябраў моладзі БНФ. Спробы вэрбаваньня, пагрозы выключэньня з ВНУ, маральны й фізычны ціск з боку супрацоўнікаў КДБ, затрыманьні, арышты – усё гэта сьведчыць пра тое, што ўлады страшэнна баяцца й працягваюць перасьлед нацыянальна сьвядомай дэмакратычнай моладзі. Тое, што адбылося за апошні тыдзень, адлюстроўвае сутнасьць палітыкі нашай улады ў дачыненьні да моладзевых актывістаў, гэтую палітыку можна абазначыць адным словам - запалохваньне.

Улічваючы гэтыя выпадкі ціску на актывістаў моладзі БНФ, мы, сябры Рады моладзі БНФ заяўляем, што:

1. усе дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі й КДБ зьяўляюцца незаконнымі і парушаюць нашыя правы;

2. затрыманьні Алеся Каліты й Насты Александровіч адбываліся са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства;

3. рашэньні суду, вынесеныя па справах Алеся Каліты й Насты Александровіч будуць абскарджаныя ў пракуратуры;

4. мы будзем законна адстойваць нашыя канстытуцыйныя правы й інтарэсы, абскарджваць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі й КДБ ў выпадках незаконнага ціску на сябраў моладзі БНФ;

5. будзем і далей займацца пашырэньнем ідэяў свабоды, незалежнасьці й адраджэньня, якія зьяўляюцца нашым ідэалягічным апірышчам.

Рада моладзі БНФ

17 студзеня 2007

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства