viasna on patreon

"Міжнародная амністыя" заклікае спыніць перасьлед Пачобута

2012 2012-10-25T14:12:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады спыніць крымінальны перасьлед журналіста Андрэя Пачобута.

У сваім звароце праваабаронцы таксама кажуць пра неабходнасьць паважаць права на свабоду выказваньняў, якое гарантаванае Артыкулам 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

21 кастрычніка завяршылася папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе супраць Пачобута.

«Сьледчых дзеяньняў за гэты пэрыяд (пакуль цягнулася сьледзтва. — РС) ніхто не праводзіў, мяне нікуды не выклікалі. Я пакуль нічога ня ведаю, бо мяне ніхто ні пра што не інфармаваў», — заявіў «Свабодзе» Андрэй Пачобут.

Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», арыштавалі 21 чэрвеня.

Яго зьвінавацілі ў паклёпе на прэзыдэнта. Падставамі сталі артыкулы Пачобута на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».

Журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі самы час.

Пачобута адразу пасадзілі ў сьледчы ізалятар, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня. Пасьля яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.

5 ліпеня 2011 году суд Ленінскага раёну Горадні апраўдаў Андрэя Пачобута паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаў вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства