Бацькі непаўнагадовага актывіста Маладога Фронту Алега Гнечыка зьвярнуліся ў пракуратуру Савецкага раёну Менску з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці міліцыянтаў, якія больш за тры гадзіны незаконна трымалі іх сына ў пастарунку і зьбілі яго.
https://spring96.org/be/news/586
2003
2003-07-28T10:00:00+0300
2003-07-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
16-гадовага маладафронтаўца Алега Гнечыка, а таксама Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча міліцыянты затрымалі ноччу з 22 на 23 ліпеня на праспэкце Францішка Скарыны, дзе яны расклейвалі рэклямныя ўлёткі сваёй арганізацыі й газэты “Наша Ніва”. У пастарунку міліцыянты, як сьцьвярджаюць бацькі, даволі моцна яго зьбілі і ўтрымлівалі больш за вызначаны законам тэрмін.
Як паведамляе Радыё Свабода, цяпер бацькі Алега Гнечыка патрабуюць, каб супрацоўнікі пракуратуры высьветлілі асобы гэтых міліцыянтаў, далі праўную ацэнку іхным дзеяньням ды прыцягнулі ахоўнікаў парадку да адказнасьці.