viasna on patreon

Са Следчага камітэта звальняюць 15 палкоўнікаў юстыцыі

2012 2012-10-24T11:40:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У рамках аптымізацыі структуры Следчага камітэта Беларусі будзе звольнена каля 40 чалавек, якія займаюць кіруючыя пасады, паведаміў сёння кіраўнік СК В.Вакульчык на дакладзе ў А.Лукашэнкі.

Паводле яго слоў, у ліку звольненых — 34 кіраўнікі, 15 з якіх — з адмысловым званнем палкоўніка юстыцыі.

Варта адзначыць, што Лукашэнка асабліва цікавіўся рэакцыяй сілавых структур на наступствы стварэння СК.

«Хацелася б пачуць, як рэагуюць вашы калегі, у якіх фактычна забралі следства, — перш за ўсё КДБ, Пракуратура, КДК. Што адбываецца наогул на гэтым полі?» — пазначыў Лукашэнка адну з тэм сённяшняга даклада Вакульчыка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства