Іосіф Шагал - журналістам: Не толькі вас турбуе захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі
Ізраіль зацікаўлены ў паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў ізраільскі амбасадар Іосіф Шагал, адказваючы на пытанне БелаПАН аб пазіцыі Ізраіля адносна наяўнасці палітвязняў у Беларусі.
"Хіба я казаў калісьці, што Ізраіль падтрымлівае наяўнасць у Беларусі палітвязняў? - заўважыў дыпламат. - Я казаў, што дыялог на гэтую тэму вядзецца. Гэта дыялёг па цэлым шэрагу пытанняў, у тым ліку па тым пытанні, які вы закранулі. Палітычныя працэсы, любыя працэсы, звязаныя з урэгуляваннем, роўна як і грошы, не любяць шуму. Гэта трэба рабіць ціха, спакойна, не напружваючыся, і тады можна разлічваць на вынік.
Пацярпіце, не толькі вас турбуе захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі. Гэтыя пытанні вырашаюцца і будуць вырашаны - набярыцеся цярпення".