Сёння ў "Марафоне салідарнасці" фільм “Плошча. Жанчыны. Разбітыя чаканні”
19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці было затрымана больш за
700 чалавек. Больш за паўсотні чалавек пасля былі прысуджаныя да
розных турэмным тэрмінаў па артыкуле «Арганізацыя і ўдзелу ў масавых
беспарадках». Некаторыя выйшлі на свабоду, іншыя знаходзяцца пад
наглядам, трэція пастараліся з’ехаць з краіны … Але тут засталіся тыя,
хто раней не займаўся палітыкай — і вось палітыка занялася імі. Гэта
родныя і блізкія палітвязняў, а таксама людзі, якія падпалі пад
рэпрэсіі. Цяпер у месцах зняволення працягваюць знаходзіцца 12
палітвязняў — у іх ёсць маці, жонкі, сяброўкі.
У фільме ўзялі ўдзел: Марына Лобава, Аксана Сцяпанава, Алена Дубовік,
Таццяна Севярынец, Людміла Мірзаянава, Наталля Пінчук, Ірына Панкавец,
Валянціна Аліневіч, Юлія Сцяпанава, Валерыя Хоціна, Ларыса Стома.
Пачатак у аўторак, 23 кастрычніка ў 18.00 па адрасе: Чарнышэўскага, 3. Уваход вольны.