Павал ХАРЛАНЧУК, вядучы актор Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім. М. Горкага, рэжысёр дзіцячых пастановак звольнены за свае палітычныя перакананні
Таленавіты актор і рэжысер, удзельнік падзеяў на Плошчы, герой кніжкі “Верым! Можам! Пераможам!” Павал Харланчук звольнены з працы. Ён быў затрыманы на Плошчы ў ноч ліквідацыі намётавага мястэчка. Суд пакараў П. Харланчука арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. “З гэтага часу ў тэатры ў мяне пачаліся праблемы, - гаворыць актор. – Мяне адхілілі ад спектакляў. Кіраўніцтва прапанавала мне звольніцца, але я прынцыпова на гэта не пагаджаўся.”
20 верасня загадам П. Харланчука адхілі ад спектакляў за фармулёўкай “в связи с нецелесообразностью дальнейшего участия в спектаклях текущего репертуара.”
26 снежня актор атрымаў загад аб сваім звальненні “ в связи с несоответствием занимаемой должности”.
Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг захадаў кіраўніцтва Рускага тэатра накіраваных на цкаванне вядучага актора.
У верасні адбылася сустрэча міністра культуры Ул. Мацьвейчука і яго намесніка Ул. Рылатка з трупай тэатру. На сустрэчы, акрамя актораў, прысутнічалі таксама Барыс Луцэнка, мастацкі кіраўнік тэатру, Э. Герасімовіч, дырэктар і Расціслаў Янкоўскі. Менавіта на гэтай сустрэчы з вуснаў дзяржаўнага чыноўніка прагучала вядомая фраза: “Хто за прэзідэнта – той ў тэатры!”. Калектыў актораў сустрэў гэтае выказванне гучным свістам. Кіраўнік тэатру Барыс Луцэнка адкрыта выказаўся заявіўшы, што Павал сваім удзелам у акцыі на Плошчы “подвел театр” і што “искусство и политика - несовместимы”. “Калі я ў адказ заявіў, што маю права на сваю ўласную думку, калегі мяне падтрымалі апладысментамі,” – гаворыць П. Харланчук.
13 верасня адбылося паседжанне Мастацкага савета –дарадчага органа тэатру. На ім кіраўніцтва ізноў даводзіла актору, што ён “подвел театр”. “Я адказаў, што хадзіў на Плошчу ў непрацоўны час. Я быў пакараны за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і спытаўся, якія закон я яшчэ парушыў, каб мяне адхіляць ад працы? У адказ мне сказалі, што я працую ў дзяржаўным тэатры і не маю права не прытрымлівацца дзяржаўнай ідэалогіі,” – гаворыць Павал. Падчас галасавання адзін голас быў супраць таго, каб адхіліць актора ад удзелу у спектаклях, але гэты голас не залічылі.
Мастацкі савет разгледзіў пытанне аб адхіленні Харланчука ад роляў. На гэтай падставе 20.09 2006 № 66 быў выдадзены загад “Аб удзелеле ў спектаклях Харланчука П.А.” за подпісам дырэкатар і Э. Герасімовіч і мастацкага кіраўніка Б. Луцэнка. Паводле гэтага загада “в связи с нецелесообразностью участия в спектаклях текущего репертуара театра” было загадана выключыць Харланчука з шэрагу спектакляў тэатра. Таксама мастацки Кіраўник Б. Луцэнка падрыхтаваў “Атэстацыйную характарыстыку” актору вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя М. Горкага” П. Харланчуку, - дакумент, які пасля стаў адной з прычынаў для звальнення. Вось некаторыя вытрымкі з гэтага дакумента (цалкам ён размешчаны на нашым сайце - http://www.spring96.org/be/news/5852/):
“У сакавіку 2006 г. Харланчук П. прыняў удзел у акцыі накіраванай супраць дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь. За свае дзеянні Харланчук П. быў прыцягнуты праваахоўнымі органамі да адміністратыўнай адказнасці.
Харланчук П. парушыў “моральна-нравственные” падмуркі тэатру, замест прызнання дапушчанай памылкі на зборы трупы вёў сябе 'крайне вызывающе' и неэтычна, не гледзячы на шматразовыя размовы з ім кіраўнікоў тэатра. Гэтым самым ён супрацьставіў свае асабістыя перакананні агульнапрынятым нормам захавання законнасці”.
Мастацкі Савет тэатру прызнаў ўчынак актора несумяшчальным са статусам актора НАДТ імя М. Горкага і прапанаваў дырэкцыі вывесці яго з бягучага рэпертуара тэатра.
У дадзены час Харланчук П. не заняты у рэпертуары як актор. Такая сітуацыя выклікае нездаровую, нервовую, неадназначную рэакцыю калектыва, якая не судзейнічае пазітыўнаму творчаму працэсу.”
Харланчук абскардзіў рашэнне аб сваім адхіленні ў Камісіі па працоўным спрэчкам – орган, які вырашае працоўныя спрэчкі ў дасудовым парадку. Актор папрасіў урэгуляваць сітуацыю і адмяніць загад аб яго адхіленні, паколькі падставы для гэтага не датычаць яго прафесійных якасцей. Просьба не была задаволеная.
Актор планаваў звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць адхіленне ад спектакляў, але падзеі разгорваліся імкліва.
Была праведзеная Атэстацыйная камісія якая разглядала адпаведнасць П. Харланчука кваліфікацыі актора вышэйшай катэгорыі. У склад Атэстацыйнай камісіі ўваходзіла ўсё кіраўніцтва Рускага тэатру:
Яранкова В.Г.
Яранкоў А.Н.
Герасімовіч Э. І.
Луцэнка Б.І.
Янкоўскі Р.І.
Масумян Б.А.
Душачкін А.
Прысутнічалі таксама намеснік міністра культуры Ул. Рылатка і юрыст.
Па выніках паседжання Атэстацыйнай камісіі Павал Харланчук быў не атэставаны, што пацягнула за сабой растаржэнне працоўнай дамовы па п. 3 ст.42 ПК РБ - 'у сувязі з неадпаведнасцю займаймай пасадзе'.
26 снежня Паўла Харланчука звольнілі. У тэатры падлічылі страты, якія ён быццам бы нанёс, калі не ўдзельнічаў у спектаклях падчас свайго арышту. Cпектаклі з яго удзелам у гэтыя дні былі замененыя на іншыя.
Харланчук іграў галоўныя ролі ў самых папулярных у сталічнага гледача спектаклях “Доходное место”, “Дядюшкин сон”, “Единственный наследник”. Таксама ён з’яўляўся рэжысёрам дзіцячых спектакляў “Крокодил”, “Царевна-лягушка”, “Джельсамино в стране лгунов” і пастаноўшчыкам спектакля для дарослых “Детектор лжи”.
Увесну з П. Харланчуком тэатр заключыў кантракт на тры гады, а ў 2005 годзе яму надалі вышэйшую працоўную катэгорыю. Ён шматкротны лаурэат тэатральных прэміяў і конкурсаў, у тым ліку за свае працы для дзіцячай публікі. У 2002 годзе П. Харланчук атрымаў стыпендыю для таленавітай моладзі за лепшыя рэжысёрскія працы.