Крымінальная справа ў дачыненні да Петрушэнкі спыненая
https://spring96.org/be/news/58515
2012
2012-10-22T11:04:59+0300
2012-10-22T11:04:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pietrushenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка атрымаў па пошце
з Упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці
пастанову аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле
369 КК РБ «Абраза
прадстаўніка ўлады» у сувязі з
адсутнасцю ў яго дзеяннях складу
злачынства.
Пастанова падпісана следчым, падпалкоўнікам юстыцыі Сахаравай С.В.
Падставай для спынення
справы сталі вынікі лінгвістычнай экспертызы, праведзенай спецыялістамі Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага
універсітэта імя С.Машерова.
Якіх-небудзь прыкмет абразы ў матэрыяле Петрушэнкі,
апублікаваным на сайце
nash-dom.info экспертыза
не выявіла.