viasna on patreon

“Дошкі ганьбы” ўсё шырэй выкарыстоўваюцца на Віцебшчыне

2012 2012-10-21T10:14:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_doshki-ganby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пад'ездах жылых дамоў у Віцебску з'явіліся абвесткі пра тое, што камунальнікі Кастрычніцкага раёну  за пратэрміноўку платы за кватэру і выгоды адключаць даўжнікам гарачую ваду і святло. А прозвішчы тых, хто запазычыўся, перададуць для публікацыі ў СМІ, вывесяць на крамах і на пад'ездах, каб прысароміць перад суседзямі.

Пагрозы ў абвестках складаюць пяць пунктаў. Частку з іх камунальнікі ўжо ўвасаблялі ў жыццё: тут жа на пад'ездах вывешвалі спісы даўжнікоў, нумары іхных кватэр, а таксама сумы, не заплочаныя па рахунках.

Леанід Гаравы, актывіст з райцэнтра Гарадок, лічыць гэткую практыку камунальнікаў прыніжальнай  для чалавечай годнасці – хай сабе той чалавек і даўжнік "са стажам".

Спадар Гаравы нагадаў, што ў Гарадку ўжо не першы год спісы тых, хто запазычыўся з плацяжамі, вывешваюць на так званай "Дошцы ганьбы":

Ні ў водным еўрапейскім горадзе камунальныя службы не ідуць на парушэнне права грамадзян на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі. Толькі суд можа прыняць рашэнне наконт адкрытасці прыватнай інфармацыі аб даўгах. Але ніякі суд у цывілізаванай краіне не будзе даваць дазволу на дасудовае ганьбаванне грамадзян. Але юрысты Гарадоцкага прадпрыемства кацельных, разам з яго кіраўніцтвам не абцяжарваюць сябе пытаннямі законнасці сваіх дзеянняў і суадносінамі іх з павагай да правоў спажыўцоў. Па выніках апошняга месяца лета на Дошку ганьбы занесены прозвішчы 132 спажыўцоў, якія маюць запазычанасць за ацяпленне і паслугі ЖКГ. Дарэчы і ўздзеянне гэтай дошкі  -- мінімальнае. Ад з'яўлення  Дошкі ганьбы ці іншых спробаў "прысарамаціць" даўжнікоў  грошаў у іх не дадасца. Дык і плаціць людзі будуць па магчымасці".

Паводле закону, неплацельшчыкаў могуць перасяліць у іншае жытло – меншай плошчы або з меншым аб'емам выгодаў. Але такога жытла ў Віцебску бракуе. Таму камунальнікі імкнуцца спагнаць з людзей грошы, прыніжаючы іхныя гонар і годнасць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства