viasna on patreon

“Не – смяротнаму пакаранню!” ў Магілёве

2012 2012-10-19T11:28:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/s8302877.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інфармацыйная акцыя  супраць смяротнага пакарання адбылася ў Магілёве.  Яе планавалася правесьці напярэдадні Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання 10 кастрычніка. Аднак  валанцёры, якія распаўсюджвалі налепкі і постэры кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” былі затрыманыя.

У знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі іх сябры зладзілі акцыю крыху пазней і размясцілі ў людных месцах горада налепкі супраць смяротнага пакарання, нагадаўшы гаражанам пра праблему смяротнай кары ў Беларусі.

У Магілёве 8 кастрычніка, прыкладна ў 17-20, пасля званку “пільных” грамадзянаў, двое юнакоў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленыя ў Ленінскі РАУС Магілёва. Пасля разбіральніцтва, якое доўжылася амаль пяць гадзінаў, на хлопцаў былі складзены пратаколы аб адміністратыўным парушэнні па ч. 2 артыкула 21.14 КаАП  РБ “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, а таксама пратакол аб канфіскацыі інфармацыйных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства