viasna on patreon

Ад Міколы Уласевіча запатрабавана тлумачэнне па публікацыі на “Беларускім партызане”

2012 2012-10-18T13:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Сілавыя структуры Астравецкага раёну працягваюць ціск на грамадскага актывіста, нядаўняга кандыдата ў дэпутаты Мікалая Уласевіча. Нагадаем, што за два дні да асноўнага дня выбараў, увечары 21 верасня, Уласевіч быў затрыманы міліцыянтам у цывільным. Крыху пазней былі выкліканы іншыя міліцыянты і Уласевіча даставили ў РАУС.  У дачынені да затрыманага былі праведзены санкцыяваныя пракурорам Астравецкага раёну асабісты вобшук, а таксама дагляд яго асабістага аўтамабіля і жытла. Спачатку Уласевіча падазравалі ў нібыта распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў, якія не адпавядаюць заканадаўству. Але затым, калі стала відавочнай абсурднасць гэтага абвінавачвання, была прызначана  экспертыза друкаванай прадукцыі, што была забраная ва Уласевіча ў яго аўтамабілі і жылым памяшканні. Гэтая экспертыза  на прадмет законнасці друкаванай прадукцыі была даручана ідэалагічнаму аддзелу Гарадзенскага аблвыканкаму. Дагэтуль вынікаў экспертызы няма.

Але праваахоўнікі па-ранейшаму турбуюць Уласевіча, наведваючыся да яго  дадому. Адной з падстаў чарговага візіту міліцыянтаў стала іх спроба скласці пратакол  у дачыненні да Уласевіча пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, якое датычыць арт. 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы) па факце падзей 21 верасня. Гэтая спроба адбылася 1 кастычніка, якраз праз 10 дзен  пасля здарэння, гэта значыць менавіта ў тэрмін, вызначаны законам  калі панінна быць скончана падрыхтоўка адміністрацыйнага матэрыялу да разгляду ў судзе.

Уласевіч адмовіўся удзельнічаць у складанні гэтага пратакола. Па сутнасці пачаты яшчэ 21 верасня адміністрацыйны  працэс у дачыненні да Уласевіча,  пакуль не знайшоў свайго завяршэння ні па адным з фабрыкуемых у дачыненні да яго абвінавачванняў (незаконны распаўсюд і непадпарадкаванне). 

16 кастрычніка каля 17-й гадзіны да Уласевіча дахаты завітаў участковы   інспектар і прапанаваў яму зрабіць пісьмовыя тлумачэнні. Праўда на гэты раз  не па факце падзей 21 верасня, а з нагоды інтэрвію, якое Уласевіч даў нядаўна сайту «Беларускі  партызан» і якое некалькі дзен таму было змешчана на гэтым інфармацыйным рэсурсе пад назвай «Мікалай Уласевіч: Я хаджу па правакацыях КДБ, як па мінным полі». Але і на гэты раз Уласевіч ад    тлумачэнняў супрацоўніку міліцыі адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ў дадзеным ім інтэрвію і так усё зразумела і тлумачэнняў не патрабуе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства