Валер Булгакаў аштрафаваны на 500 тысяч рублёў
https://spring96.org/be/news/58442
2012
2012-10-18T13:27:11+0300
2012-10-18T13:27:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Гарадзенскай вобласьці аштрафаваў
Валера Булгакава на 5 базавых велічынь. Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад
продажу часопіса «ARCHE»
на агульную суму 875 тысяч рублёў.
Абвінавачаньне — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць.
14 верасьня Валер Булгакаў прыехаў
у Горадню, каб прадставіць новую кнігу з сэрыі часопіса «ARCHE» «Саветызацыя Заходняй Беларусі» аўтарства гісторыка Яна Шумскага.
На сустрэчу прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі і зрабілі
«кантрольную закупку». Пасьля гэтага яны сканфіскавалі каля двухсот асобнікаў
часопіса і кніг, на якія не было накладных.