Служба аховы не дапусціла карэспандэнта Еўрарадыё ў Палату прадстаўнікоў
https://spring96.org/be/news/58434
2012
2012-10-18T11:13:51+0300
2012-10-18T11:13:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння ўпершыню сабраліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5-га склікання, яны будуць выбіраць сваё кіраўніцтва.
Еўрарадыё паспрабавала акрэдытаваць на паседжанне карэспандэнта Змітра Лукашука. Аднак, як паведаміў Мікалай Ліс, начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў, у допуску ў будынак адмовіла Служба бяспекі кіраўніка дзяржавы. Магчыма, паседжанне наведае Аляксандр Лукашэнка.
На выбарах у верасні былі занятыя 109 дэпутацкіх вакансій з 110. На
сённяшнім паседжанні мусяць быць абраныя кіраўнікі Палаты прадстаўнікоў.
Адзначым, што старшыня палаты 4-га склікання Уладзімір Андрэйчанка зноў стаў
дэпутатам і з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду новага кіраўніка.