Моладзевыя актывісты Лілія і Іван Міхайлавы , а таксама Аляксандар Лаўрыновіч былі ўчора затрыманыя міліцыяй на вул. К. Маркса ў Мінску
https://spring96.org/be/news/5843
2007
2007-01-16T10:00:00+0200
2007-01-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ад 18 да 2 гадзінаў ночы яны знаходзіліся ва ўпраўленьні унутраных справаў Ленінскага раёну Менску. У моладзевых актывістаў знайшлі налепкі “Джынс -- За свабоду”. Міліцыянты забралі налепкі, на склалі пратакол. Іх абвінавацілі ў псаваньні вонкавага выгляду гораду. Падчас затрымання з дазволу дзяжурнага міліцыянта ДОП №1 Юрковіча Андрэя Анатольевіча ў іх спрабавалі узяць адбіткі пальцаў і знімаць іх на відэа. Актывістам пагражае штраф. Справу будзе разглядаць адміністрацыйная камісія райвыканкаму.
Сёньня актывісты пададуць у Пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянтаў. Іх незаконна трымалі 6 гадзінаў у пастарунку.