Бабруйск: прафсаюзнаму лідэру выдалі новы пропуск
https://spring96.org/be/news/58389
2012
2012-10-15T18:29:50+0300
2012-10-15T18:29:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пытанне з пропускам на тэрыторыю завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) у чарговы раз вырашылася ў Міхаіла Кавалькова. Нагадаем, што лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага ўжо неаднаразова трапляў у сітуацыі, калі яго пропуск “ламаўся” ці блакаваўся. Дабівацца права без перашкод трапляць на тэрыторыю прадпрыемства прафсаюзнаму лідэру даводзілася нават праз суд. Апошні выпадак з “паломкай” пропуска адбыўся некалькі дзён таму.
-Мне давялося прайсціся па розных інстанцыях, у тым ліку пабываў на прыёме ў старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава. І вось мне выдалі новенькі пропуск. Стары, які, па іх словах зламаны, я таксама пакінуў пры сабе, на ўсялякі выпадак, на памяць, - расказаў Міхаіл Кавалькоў.