Суд над моладзевай актывісткай Анастасіяй Александровіч адкладзены да 1 лютага
https://spring96.org/be/news/5838
2007
2007-01-16T10:00:00+0200
2007-01-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні да моладзевай актывісткі Насты Александровіч. Высьветлілася, што сьведкамі з боку абвінавачаньня выступілі супрацоўнікі міліцыі, якія ня ўдзельнічалі пры затрыманьні дзяўчыны, таму судовае паседжаньне адкладзенае да 1 лютага з тым, каб зьявіліся міліцыянты, якія пісалі рапарты і складалі пратакол затрыманьня. З 12 студзеня да суда Наста Александровіч, абвінавачаная ў парушэньні арт. 156 КаАП за дробнае хуліганства знаходзілася ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсціна.