viasna on patreon

Савет Еўрасаюза сёння абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

2012 2012-10-15T09:25:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта гаворыцца ў каментары да парадку дня запланаванага на 15 кастрычніка пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін ЕС.

"Улічваючы, што не ўсе палітзняволеныя былі вызвалены, ніхто з вызваленых [палітзняволеных] не быў рэабілітаваны, а сітуацыя з павагай правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў не палепшылася, Савет працягне дзеянне абмежавальных мер да 31 кастрычніка 2013 года", — паведамляе прэс-служба Савета ЕС.

Еўрасаюз мае намер перыядычна пераглядаць абмежавальныя меры адносна Беларусі ў залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя ў нашай краіне. У паведамленні нагадваецца, што цяпер 243 беларускім чыноўнікам, у тым ліку прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС.

На пасяджэнні 15 кастрычніка міністры замежных спраў плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 23 верасня. "Еўрасаюз працягне патрабаваць, каб усе палітзняволеныя былі вызвалены і рэабілітаваны, — падкрэсліваецца ў паведамленні.

БелаПАН нагадвае, што прымаючы 5 кастрычніка даверчыя граматы ад паслоў краін Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заклікаў ЕС адмовіцца ад "бессэнсоўнага ціску на Беларусь" і "шукаць пункты судакранання".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства