Слуцк: “Справа аб налепках” накіравна на перагляд
Суддзя суда Слуцкага раёна Уладзімір Арэшка адмяніў рашэнне
адміністрацыйнай камісіі Слуцкага райвыканкама, якая прызнала грамадскага
актывіста Віталя Амяльковіча вінаватым у расклейваньне налепак. Матэрыялы
справы аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны на перагляд.
Нагадаем, 6 верасня адміністрацыйная камісія Слуцкага райвыканкаму аштрафавала
Віталя Амяльковіча на мільён рублёў. Грамадскі актывіст абскардзіў гэтае
рашэнне ў судзе Слуцкага раёна.
Суддзя Арэшка пацікавіўся ў Амяльковіча, хто яго затрымліваў ноччу 14 ліпеня.
Грамадскі актывіст растлумачыў, што да гэтага часу гэтага не ведае.
Характэрна, што падчас затрымання супрацоўнік РАУС, які нібыта бачыў, як Віталь
расклейваў налепкі, не прадставіўся. Не было названа яго імя і на пасяджэнні
адміністрацыйнай камісіі.
Пазней у працэсе вядзення адміністрацыйнага працэсу міліцыянтамі Слуцкага РАУС
дапускаліся грубыя парушэнні: Амяльковіч не тлумачылі яго правы і абавязкі. На
просьбу паказаць у пратаколе прозвішчы тых сведкаў, якія абвінавачвалі яго ў
здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, актывісту адказалі, што сведак ён
убачыць у судзе.
Аднак суд не адбыўся па невядомых прычынах, і рашэнне па справе вынесла
адміністрацыйная камісія, члены якой не змаглі даць выразных тлумачэнняў Віталю
Амяльковічу, хто канкрэтна яго абвінавачвае, і хто з'яўляецца сведкам.