viasna on patreon

Марафонскі бег за свабоду Алеся Бяляцкага (фота)

2012 2012-10-12T10:20:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-maraf-bial-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Малей перыядычна нагадвае грамадству пра зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага падчас марафонскага бегу – і не толькі ў Беларусі.

На мінулых выходных у Маларыце адбыўся  Міжнародны марафон, на які з’ехаліся вядомыя бегуны Беларусі, Расіі, Украіны. Уладзімір Малей бег на дыстанцыі 10 кіламетраў, перад гэтым публічна абвесціўшы, што прысвячае прабег 50-гадоваму юбілею і свабодзе Алеся Бяляцкага. Апрануты Малей быў у чорную майку з выявай Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” Праваабаронца годна пераадолеў дыстанцыю, нягледзячы на невялікую траўму, і заняў 3-е прызавое месца сярод 60-гадовых бегуноў. Ён быў узнагароджаны дыпломам і медалём.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства