Корбана і Сяргеева затрымалі за акцыю супраць БТ
https://spring96.org/be/news/58342
2012
2012-10-12T09:37:57+0300
2012-10-12T09:37:57+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ 11 кастрычніка былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.
Маладыя людзі дастаўлены ў Партызанскі РУУС Менску.
Супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць пра далейшы лёс актывістаў.
Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэшмоб на знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным
тэлебачаньні. Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага
тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.