viasna on patreon

Выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў Правоў Чалавека Марыя Дале пра Алеся Бяляцкага: "Чалавек волі"

2012 2012-10-11T18:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Што падарыць на 50-годдзе чалавеку, які страціў усё, а самае галоўнае - Свабоду? Алесю Бяляцкаму, аднаму з самых смелых праваабаронцаў Беларусі, 25 верасня споўнілася 50 гадоў. Ужо больш за год ён утрымліваецца ў беларускай папраўчай калоніі: Бяляцкі быў абвінавачаны ва ўтойванні даходаў і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Справа Алеся абурыла ўвесь свет і стала яшчэ адным з мноства прыкладаў таго, як беларускі рэжым падаўляе грамадзянскую супольнасць. Алесь на працягу многіх гадоў змагаўся за адмену смяротнага пакарання, дапамагаў ахвярам палітычных рэпрэсій і палітычным зняволеным абараняць свае правы, выступаў супраць законаў, якія забараняюць праваабарончую дзейнасць. У выніку ён сам стаў палітвязням.

Алесь, які ўзначальвае праваабарончы цэнтр "Вясна", заўсёды быў адным з самых паслядоўных крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. У сувязі з гэтым улады ў 2003 годзе зачынілі арганізацыю, якой з таго часу прыйшлося сысці ў падполле. Алесь з тых, хто змагаецца супраць несправядлівасці мірнымі спосабамі і спрабуе прыўнесці змены ў сістэму, якая зрабіла Беларусь самай ізаляванай дзяржавай Еўропы.

Гэтая ізаляцыя працягваецца. У гэтым годзе адзін за адным з Мінска былі адпраўленыя дадому паслы Польшчы, ЕС і Швецыі. Адказ ЕС на пастаянныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі - новыя санкцыі, накіраваныя менавіта супраць прадстаўнікоў палітыка-эканамічнай эліты краіны. У цяперашні час ужо больш за дзвесце высокапастаўленых персон, многія з якіх нясуць адказнасць за падаўленьне грамадзянскіх свабод і пераслед змагароў за дэмакратыю, пазбаўленыя права ўезду ў краіны ЕС.

Парламенцкія выбары, якія прайшлі ў верасні ў Беларусі, паказалі, што няма ніякіх прыкмет паслаблення дыктатарскай хваткі Лукашэнка. Набліжаныя Лукашэнкі будуць па-ранейшаму мець поўны кантроль над усімі заканадаўчымі і выканаўчымі органамі ўлады. Апазіцыя заклікала да байкоту выбараў і раіла выбаршчыкам ісці ў лес за грыбамі ў дзень выбараў замест таго, каб галасаваць.

Мяркуючы па ўсім, прыступы лютасці, а не рэформы з'яўляюцца адзінай рэакцыяй прэзідэнта на патрабаванні міжнароднай супольнасці выконваць правы чалавека. Пасля таго як двое шведскіх актывістаў падчас палёту над на аднаматорны самалёце скінулі 876 плюшавых мішак-парашутыстаў над Беларуссю ў ліпені гэтага года, а з імі і ўлёткі са словамі падтрымкі ў карысць свабоды слова і дэмакратыі, былі звольненыя кіраўнікі беларускіх ВПС і пагранічных войскаў. Пасольства Швецыі, якое акрамя ўсяго іншага актыўна падтрымлівала мясцовых праваабаронцаў, было закрытае. Беларускіх дыпламатаў у Швецыі адклікалі на радзіму.

Нягледзячы на ​​тое, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршалася, Алесь знаходзіў сілы і энергію, каб прымаць актыўны ўдзел у абароне правоў чалавека і ў іншых краінах. Гэтая праца зрабіла яго шырока вядомым, Алесь быў уганараваны шматлікімі узнагародамі.  Так, у 2006 годзе Алесь атрымаў прэмію Homo Homini («Чалавек чалавеку») з рук Вацлава Гавела, а таксама Прэмію свабоды імя Сахарава Нарвежскага Хельсінкскага камітэта, швэдзкі ўрад ўзнагародзіў яго прэміяй імя Пера Ангера, а ў 2011 годзе ён быў удастоены прэміі свабоды слова нарвежскага саюза пісьменнікаў. Многія захапляюцца яго мужнасцю. У тым ліку і яго праціўнікі.

Арышт Алеся і вынесены прысуд не сталі сюрпрызам ні для супольнасці праваабаронцаў, ні для яго самога. На працягу многіх гадоў беларускія ўлады спрабавалі яго зламаць, абылгаць і перашкодзіць Алесю і яго паплечнікам развіваць дэмакратыю і свабоду слова ў Беларусі. Калі мы сустрэлі Алеся ў Беларускім доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні ў ліпені мінулага года, следства супраць яго ўжо была ўзбуджана і Алесю пагражаў арышт. Мы сустракаліся, каб абдумаць план далейшага дзеяння. Алесь, са сваёй звыклай лёгкай іскрынкай у вачах, сказаў нам: "Я шмат насіў футболак з фотаздымкамі палітвязняў. Магчыма, хутка і мая чарга будзе".

Беларускія праваабаронцы ганарацца Алесем і лічаць яго сваім годным прадстаўніком. Гэта шчодры чалавек з тонкім гумарам, мяккі ў звароце, але рашучы ў сваёй справе. Менавіта дзякуючы гэтай рашучасці, гонару і упартасці Алесь не захацеў эміграваць. Ён хацеў жыць дома ў Мінску са сваёй жонкай і сынам, ён хацеў працаваць непасрэдна ў офісе «Вясны». Алесем не было здзейснена нічога крымінальнага або незаконнага. «Захочуць арыштаваць мяне за маё легітымнае права працаваць на карысць правоў чалавека, - дык няхай. Мы ўсё роўна пераможам у рэшце рэшт», - казаў ён з непарушным спакоем.

Санкцыі з'яўляюцца эфектыўнай мерай, і міжнародная супольнасць павінна праводзіць жорсткую палітыку адносна Беларусі. Пасля полутарагадовай падрыхтоўчай работы ААН прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае прызначэнне спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Акрамя АБСЭ, ААН з'яўляецца адзіным міжнародным форумам, на якім прадстаўлена Беларусь, і перад спецдакладчыкам ААН стаіць вельмі важная, хоць і складаная задача. Дзяржавы, якія ўваходзяць у ААН, павінны запатрабаваць, каб спецдакладчык атрымаў дазвол наведаць Беларусь і даклаў ААН аб стане грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў у краіне.

Наш падарунак Алесю на яго 50-годдзе - гэта паштоўка. Сумесна з праваабаронцамі з усяго свету мы на працягу апошняга тыдня пасылалі Алесю віншаванні ў калонію, дзе ён утрымліваецца. Такім чынам мы паказваем Алесю, што мы не забыліся пра яго і што барацьба за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі працягваецца. Але гэтага недастаткова. Мы ведаем, што Алеся асабліва строга караюць у турме проста за тое, што ён - Алесь Бяляцкі. Абмежаванне правоў на медыцынскую дапамогу, харчаванне і зносіны зрабіліся вынікам  крытычнага стану здароўя Алеся. Міжнародная супольнасць павінна актыўна садзейнічаць таму, каб Беларусь стала прыярытэтным пытаннем на парадку дня і каб Алесь і астатнія 11 палітвязняў у Беларусі былі неадкладна вызваленыя.

Марыя Дале, выканаўчы дырэктар Фонду дамоў правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства