viasna on patreon

Візіт нунцыя ўратаваў Бяляцкага ад ШІЗА

2012 2012-10-11T12:50:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Пра гэта палітвязень напісаў у лісце да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. "Прыезд нунцыя быў поўным сюрпрызам. Ён перадаў блаславенне і падтрымку ад Папы, а я - падзяку за клопат аб палітзняволеных", - адзначыў Алесь.

З ліста стала вядома, што 20-га верасня старшыні ПЦ "Вясна" было вынесена чарговае, ужо шостае, спагнанне. Папярэдняе вынеслі 13-га верасня.

"19-га верасня буў складзены акт “за сон”, - піша Алесь. - Я напісаў тлумачэнне, што не спаў, а знаходзіўся “ва ўтрапенні”. Гэта такі фізічны стан, блізкі да медытацыі, глыбокага роздуму. Ён дазваляе адцягнуць сваю ўвагу ад цяжкіх роздумаў. У адрозненне ад сну, з яго можна даволі хутка выйсці і няма паслясонных рэфлексіяў (пазяхання, пацягвання). Яшчэ я напісаў, што неўзабаве мне будзе 50 гадоў і было б негуманна саджаць мяне ў ШІЗА. Апроч таго, напісаў, што маю ў табліцы налічэння заахвочвання 5 балаў, за працу, мабыць, і папрасіў іх залічыць. Працуючы ў другую змену, я не атрымліваю “паложаных” 8 гадзінаў сну. Тым не меньш, 20-га перад абедам мяне звадзілі ў клініку на прадмет майго здароўя. Звычайна гэта робіцца перад тым, як асуджанага караць стукамі ў ШІЗА. Але пасля абеду ўсё скончылася “па-за чарговым дзяжурствам”. Чаму так атрымалася, я не ведаю. Можа, паўплывала мая тлумачальная, але хутчэй за ўсё – будучы прыезд нунцыя."

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці быў упаўнаважаны гэта зрабіць як прадстаўнік Рымскага Папы ў Мінску. "Прыезд нунцыя быў поўным сюрпрызам, - піша Алесь. Ён перадаў бласнавенне і падтрымку ад Папы і спытаўся: “Што перадаць Папу?” Я перадаў падзяку за клопат аб палітзняволеных".

Пазней Валянцін Стэфановіч атрымаў яшчэ паштоўку ад Бяляцкага. У ёй праваабаронца піша, што за 7 месяцаў знаходжання ў турме мае 7 спагнанняў. Выходзіць, што яшчэ адно спагнанне вынеслі ўжо пасля 20-га верасня. Старшыня ПЦ "Вясна" па-ранейшаму застаецца ў статусе "злосных парушальніках рэжыму".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства