«Плятформу» зьліквідавалі
https://spring96.org/be/news/58268
2012
2012-10-09T16:10:06+0300
2012-10-09T16:10:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гаспадарчы суд Менску задаволіў пазоў падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Менску і пастанавіў зьліквідаваць «Плятформу».
Кіраўнік арганізацыі Андрэй Банадрэнка паведаміў Свабодзе,
што будзе абскарджваць рашэньне суду. Справу
разглядаў судзьдзя Алег Клюйко.
Падаткавая інспэкцыя прасіла ліквідаваць арганізацыю. Маўляў, тая парушыла
тэрмін падачы дэклярацыі і не паведаміла пра зьмену месца
знаходжаньня.
«Плятформа» займалася абаронай правоў вязьня турмаў і калёніяў.
Арганізацыю ачольвае Андрэй Бандарэнка, былы палітвязень.