Неўзабаве вызваляць палітвязняў?
У распараджэнне "Тут і цяпер" паступіў сенсацыйны дакумент, згодна з якім беларускія ўлады вывучаюць пытанне аб стварэнні нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека.
...І інстытут для абароны правоў чалавека
Па нашай інфармацыі, ліст разасланы зацікаўленым арганізацыям Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Варта адзначыць, што гэты цэнтр з'яўляецца навукова-практычнай дзяржаўнай установай, якая забяспечвае падрыхтоўку праектаў заканадаўчых актаў у Рэспубліцы Беларусь, метадычнае кіраўніцтва нарматворчай дзейнасцю, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне права і падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Асноўныя функцыі цэнтра — распрацоўка праектаў законаў, ажыццяўленне iх экспертызы, планаванне заканатворчасці ў Рэспубліцы Беларусь.
То бок гэта менавіта тая структура, якая "спускае" дэпутатам на зацвярджэнне ўсе праекты законаў. Парламент, як вядома, дае на гэта сваю поўную згоду.
У лісце гаворыцца пра тое, што 23 верасня 2010 года Савет ААН па правах чалавека зацвердзіў даклад па выніках пройдзенага Беларуссю Універсальнага перыядычнага агляду па правах чалавека (УПА)*