viasna on patreon

Былога палітвязня Каваленку паставілі на прафілактычны ўлік

2012 2012-10-09T11:31:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

На працягу бліжэйшых двух гадоў былы палітвязень павінны адзначацца ў той самай інспекцыі, супрацоўнікі якой  ініцыявалі супраць Сяргея Каваленкі  крымінальную справу за парушэнне рэжыму так званай “хатняй хімі”, якую ён атрымаў за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

8 кастрычніка Сяргея Каваленку выклікалі ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага раёну Віцебску і паведамілі пра ягоныя новыя абавязкі – адзначацца ў інспекцыі раз на тры месяцы, пакуль судзімасць не будзе “пагашана”.

Сяргея Каваленку 26 верасня датэрмінова вызвалілі з магілёўскай турмы, дзе ён адбываў тэрмін зняволення. За некалькі месяцаў перад тым ён напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, у кім была толькі просьба – “прашу мяне памілаваць” - а сваёй віны былы палітвязень так і не прызнаў.

Падчас следства і суду па колішняй крымінальнай справе ён трымаў некалькі працяглых галадовак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, абвінавачання і пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства